Сезон навагодніх кірмашоў адкрываецца сёння ў Віцебску
Сезон елачных кірмашоў адкрываецца сёння ў Віцебску, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынер пабочнага карыстання лесам і падсобнай сельскай гаспадаркай Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (ВГПЛГА) Алег Грыцкевіч.
Набыць галоўны атрыбут зімовага свята можна ў лясгасах і на елачных кірмашах. У Віцебску іх сетка ў бягучым годзе пашырыцца да 22 кропак. Масавыя распродажы пройдуць у абласным цэнтры з удзелам усіх лясгасаў рэгіёна 28 і 29 снежня. Традыцыйны хіт продажаў - блакітныя елкі - прывязе Глыбоцкі доследны лясгас. З улікам велізарнага попыту мінулых гадоў лясгас рыхтуе каля 500 блакітных елак, частка з якіх будзе ў кадках. Кошт незвычайных дрэў вышынёй 1,5-2 м складзе больш за Br100 тыс. Кошт жа звычайнай зялёнай прыгажуні вышынёй да 1 м - Br60 тыс., 1-2 м - Br80 тыс., 2-3 м - Br115 тыс.
Усяго па вобласці да калядных і навагодніх святаў лясгасы Віцебскага ВГПЛГА плануюць рэалізаваць больш за 40 тыс. лясных прыгажунь, у тым ліку каля 200 - суперыелак. Гіганты вышынёй ад 3 м да 5 м упрыгожаць плошчы, тэрыторыі каля адміністрацыйных будынкаў, установы адукацыі і г.д.
Алег Грыцкевіч таксама нагадаў аб адказнасці за самавольную высечку дрэў. Пільны кантроль за гэтым з сярэдзіны снежня будуць ажыццяўляць у складзе рэйдавых груп работнікі лясгасаў, супрацоўнікі ДАІ, падатковых органаў, абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і іншых зацікаўленых ведамстваў.