Сезон перадсвяточных кірмашоў-распродажаў стартуе ў Віцебску з 6 снежня

Сезон предпраздничных ярмарок-распродаж стартует в Витебске с 6 декабря

Нягледзячы на тое, што да Новага года застаецца амаль месяц, святочны настрой ужо ствараюць аб'екты гандлю, якія ўпрыгожваюць свае вітрыны навагоднімі атрыбутамі. У многіх харчовых крамах з'явіліся стэлажы з дзіцячымі падарункамі, а ў буйных гандлёвых цэнтрах выраслі цэлыя рады, якія прапануюць шырокі асартымент разнастайнай навагодняй прадукцыі і сувеніраў.

Акрамя таго, з 6 снежня ў Віцебску стартуе сезон перадсвяточных кірмашоў-распродажаў тавараў па зніжаных цэнах з удзелам арганізацый прамысловасці, гандлю, грамадскага харчавання. Гараджанам і гасцям паўночнай сталіцы будуць прапанаваны навагоднія падарункі, пладова-агароднінная і мяса-малочная прадукцыя, каўбасныя вырабы і копчанасці, рыба і іншыя вырабы.

Кірмашы з 9 да 14 гадзін пройдуць на вуліцы Леніна (участак ад міні-кафэ «Эрыдан» да кафэ «Аўрора»), на плошчы Пралетарскай, на тэрыторыі рынка «Цэнтральны» (вул. Афіцэрская, 2а).

Алена Пятрова,