Сезон вясновых кірмашоў стартуе ў Віцебскай вобласці

Адпаведны загад падпісаны ў Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.

Садова-агародны інвентар, насенная бульба, мінеральныя ўгнаенні, пасадачны матэрыял пладова-ягадных культур, будаўнічыя матэрыялы і іншыя тавары выгадна і безбалюсна для кашалька можна будзе набыць на выязных кірмашах і кірмашах выхаднога дня. Прадукцыю прапануюць арганізацыі-вытворцы, прадпрыемствы гандлю, грамадскага харчавання.
15 красавіка на перадвелікодным кірмашы можна будзе набыць харчовыя і нехарчовыя тавары, прадукцыю грамадскага харчавання. 9 мая гандлёвае абслугоўванне будзе арганізавана ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў.

"Віцьбічы"