Сэзонныя кірмашы працягваюць сваю працу ў Віцебскай вобласці
Спажывецкія тавары айчыннай вытворчасці для жыхароў рэгіёнаў Віцебшчыны і турыстаў з розных краін, якія акрамя адпачынку актыўна займаюцца і шопінгам, будуць шырока прадстаўлены на кірмашах у населеных пунктах вобласці.
Мясцовымі выканкамамі сфарміраваны графікі правядзення кірмашоў і выязнога гандлю з улікам ахопу не толькі насельніцтва гарадоў і райцэнтраў, але і малых гарадскіх паселішчаў, уключаючы прыгранічныя тэрыторыі.
Так, у Браслаўскім раёне 19 красавіка выязны гандаль пройдзе ў Відзах, 21 красавіка – ва Урбанах, 23 красавіка – у Браславе.
У Верхнядзвінскім раёне гандлёвыя рады разгорнуцца 20 красавіка – у Бігосава, 23 красавіка – у Верхнядзвінску.
У Пастаўскім раёне вытворцы прадставяць сваю прадукцыю 21 красавіка ў Варапаеве, а 22 красавіка – у Лынтупах.