Шахматысты з сямі краін сабраліся на турнір у Воршы

Міжнародны адкрыты турнір шахматыстаў стартуе сёння ў Оршы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Аршанскага гарвыканкама Алег Смірноўскі.

Мерапрыемства, арганізаванае ў Оршы ў 11-ы раз, сабрала каля 400 удзельнікаў ва ўзросце ад 5 да 80 гадоў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы, упершыню - з Эстоніі і Азербайджана. Шахматыстам трэба будзе прадэманстраваць сваё майстэрства ў узроставых катэгорыях (да 8 гадоў, да 10, да 12, да 16, старэйшыя за 16 гадоў), прыняць удзел у рэйтынгавым турніры, дзе ў залежнасці ад паспяховасці выступлення канкурсанты змогуць палепшыць свае пазіцыі ў агульным рэйтынгу. Спаборніцтвы будуць праходзіць па швейцарскай сістэме - у дзевяць тураў. Акрамя таго, спецыяльна для прафесіяналаў адбудзецца турнір, у якім выступяць толькі майстры міжнароднага ўзроўню. Перамогу ў гэтым спаборніцтве будуць аспрэчваць 10 шахматыстаў.

Турнір будзе праходзіць на працягу ўсяго тыдня. Гэтыя дні запомняцца ўдзельнікам не толькі вострымі інтэлектуальнымі баямі, але і яркімі ўражаннямі ад займальных экскурсійных паездак па памятных мясцінах Аршаншчыны. Падвядзенне вынікаў турніру і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца 27 студзеня ў Гарадскім цэнтры культуры.

Арганізатарам мерапрыемства выступаюць Аршанскі гарвыканкам і Беларуская федэрацыя шахмат.

БЕЛТА