«Шахцёр» аднаадна чаліць табліцу адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі
8 верасня, Мінск /Сяргей Вішнеўскі - БЕЛТА/. Сёння адбыліся матчы трэцяга тура адкрытага чэмпіянату Беларусі па хакеі. Салігорскі "Шахцёр", атрымаўшы трэцюю перамогу запар, аднаасобна ўзначаліў турнірную табліцу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Шахцёр" (Салігорск) - "Гомель" – 3:2 (Мелешка, 27, у большасці, Дзямкоў, 45, Андрушчанка, 55 – Якушын, 48, у большасці, 58, у большасці 5 на 3).
У гэтым паядынку на дапамогу "Шахцёру" з мінскага "Дынама", які выступае ў КХЛ, былі камандзіраваны двое маладых хакеістаў – абаронца Дзмітрый Корабаў і форвард Павел Развадоўскі. Прычым Развадоўскі адзначыўся галявой перадачай пры другім узяцці гомельскіх варот.
Вынікі астатніх паядынкаў:
"Керамін" (Мінск) - "Сокал" (Кіеў) – 1:3 (Плотнікаў, 38 - Малаў, 33, у большасці, Пастух, 36, Варламаў, 57).
"Металург" (Жлобін) - "Віцебск" – 2:1 (Дурноў, 28, Дурдзін, 26, у большасці - Ерашоў, 2).
"Металургс" (Ліепая) - "Юнацтва" (Мінск) – 1:3 (Філімонаў, 53 - Раманенка, 35, Мацярухін, 48, Дзяніскін, 52, у большасці).
"Шыннік" (Бабруйск) - "Хімік-СКА" (Наваполацк) – 5:2 (Хомка, 2, у большасці, Міхеенак, 16, у большасці, 60, А.Волчак, 39, Д.Міхайлаў, 44 - Леўша, 14, Прыгуноў, 26).
"Дынама-Юніорс" (Рыга) - "Хімвалакно" (Магілёў) – 3:4 (Пельш, 17, у большасці, Страўпе, 38, К.Ясс, 52 - Хамякоў, 29, у большасці, Царгародцаў, 34, у большасці 5 на 3, Касцюхін, 42, Сахараў, 54).
Турнірнае становішча: "Шахцёр" - 9 ачкоў (розніца шайб 12-5), "Хімвалакно" - 6 (10-7), "Нёман" - 6 (10-7), "Юнацтва" - 6 (8-5), "Металург" - 6 (10-8), "Сокал" - 6 (7-7), "Шыннік" - 5 (11-9), "Керамін" - 4 (6-8), "Віцебск" - 3 (3-3), "Гомель" - 3 (6-8), "Металургс" - 2 (6-9), "Брэст" - 1 (4-7), "Хімік-СКА" - 0 (3-7), "Дынама-Юніорс" - 0 (6-12).
Завершыцца трэці тур 9 верасня матчам "Нёман" (Гродна) - "Брэст". -0-