Шэсць аўтамабіляў канфіскавана ў нелегальных таксістаў у Віцебскай вобласці ў студзені-красавіку

14 мая, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Падатковыя інспекцыі Віцебскай вобласці па выніках кантрольных мерапрыемстваў у студзені-красавіку бягучага года канфіскавалі ў нелегальных таксістаў шэсць аўтамабіляў, ацэненых на агульную суму Br130 млн. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Віцебскай вобласці. Усяго за чатыры месяцы было праведзена больш за 50 тэматычных аператыўных праверак сферы пасажырскіх аўтаперавозак. У выніку выяўлена больш за 40 фактаў ажыццяўлення фізічнымі асобамі прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі, у тым ліку ў васьмі выпадках нелегальныя таксісты паўторна траплялі ў поле зроку падатковых органаў. Парушальнікі аштрафаваны на агульную суму Br4 млн. Таксама падчас кантрольных мерапрыемстваў устаноўлена 10 парушэнняў заканадаўства з боку суб'ектаў гаспадарання, якія аказваюць паслугі па перавозцы пасажыраў, даналічана больш за Br1 млн. падаткаў. Памер штрафных санкцый да парушальнікаў склаў Br13 млн.-0-