Шэсць юнацкіх каманд з Беларусі і Расіі выйдуць 24 жніўня на старт хакейнага турніру ў Віцебску

23 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Адкрытае першынство "Гарачы лёд" ДЮСШ хакейнага клуба "Віцебск" пройдзе ў абласным цэнтры з 24 па 26 жніўня з удзелам шасці каманд з Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе хакейнага клуба "Віцебск".

Спаборніцтвы сярод юнакоў 2000 года нараджэння становяцца традыцыйнымі ў Віцебску і праводзяцца другі раз. У госці да гаспадароў турніру хакейнаму клубу "Віцебск" прыедуць дзве расійскія каманды "Авангард-Югра" (Ханты-Мансійск) і "Лакаматыў" з Санкт-Пецярбурга, а таксама тры беларускія дружыны "Хімік" (Наваполацк), "Металург" з Жлобіна і ХК "Магілёў". Юныя хакеісты правядуць аднакругавы турнір, па ходзе якога камандам трэба будзе згуляць вочныя паядынкі адна з адной. Па выніках гульняў дружыны, якія набралі найбольшую колькасць ачкоў, стануць пераможцам і прызёрамі "Гарачага лёду" адпаведна і ўвязуць дадому галоўныя ўзнагароды першынства, а ўсе ўдзельнікі атрымаюць прызы і памятныя падарункі. Акрамя таго, арганізатары заснавалі заахвочвальныя прызы для лепшых спартсменаў па гульнявых намінацыях "брамнік", "абаронца", "нападаючы", "бамбардзір".

Правядзенне хакейнага турніру заклікана спрыяць павышэнню майстэрства юных спартсменаў і папулярызацыі гэтага віду спорту сярод дзяцей і падлеткаў.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць спартыўная ўстанова "Віцебскі хакейны клуб" і ДЮСШ ХК "Віцебск".-0-