Шэсць медалёў рознага дастоiнства заваявалі беларускія спартсмены на заключным этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Партугаліі
Шэсць медалёў рознага дастоінства заваявалі беларускія спартсмены на заключным этапе Кубка свету па скачках на батуце, які завяршыўся ў партугальскім горадзе Лоле.
Традыцыйна выдатныя вынікі прадэманстравалі віцебскія спартсмены: пераможцам у спаборніцтвах сярод мужчын стаў Уладзіслаў Ганчароў, бронзавы медаль заваявала Ганна Гарчонак.
Не было роўных у сінхронных скачках беларускаму жаночаму дуэту: Таццяна Петрэня і Ганна Гарчонак заваявалі спаборніцтвы. Сярод мужчын дуэт — Мікалай Казак і Уладзіслаў Ганчароў — заняў трэцяе месца.
Выступленне ў Партугаліі для беларускіх спартсменаў стала заключнай пробай сіл напярэдадні чэмпіянату свету па скачках на батуце, які прыме дацкі Одэнсэ з 26 па 29 лістапада.
Дзмітрый Канахоў. «Віцьбічы».