Шэсць радовішчаў у Віцебскай вобласці прызнаны перспектыўнымі для здабычы пітной вады
8 чэрвеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Шэсць участкаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці прызнаны перспектыўнымі для здабычы і прамысловага разліву прэсных падземных вод, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Згодна з даследаваннямі вучоных, запасы і склад вод дазваляюць ствараць прадпрыемствы па разліве пітной вады ў Докшыцах, Бегамлі, вёсках Веляўшчына (Лепельскі раён), Азіна (Полацкі раён), пасёлках Росаны і Ушачы.
Як адзначылі ў камітэце, цяпер на тэрыторыі вобласці 4 прадпрыемствы і арганізацыі займаюцца здабычай і бутэляваннем пітной вады, яшчэ 9 — здабычай і разлівам мінеральнай вады.
Паводле даных дзяржаўнага воднага кадастра, на тэрыторыі Віцебскай вобласці натуральныя рэсурсы падземных вод складаюць 3,36 куб.км у год, агульныя разведаныя эксплуатацыйныя запасы падземных вод — 0,34 куб.км у год. -0-