Шэсьць аб’ектаў адукацыі будуюць на Віцебшчыне

Да пачатку навучальнага года ў рэгіёне не запланавана ўвядзенне новых аб'ектаў адукацыі, а вось да Новага года маюць намер увесці ў строй пачатковую школу ў Наваполацку, паведаміў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Іван Шчурок. Гэты аб'ект уключае таксама яслі-сад. Працягваецца ўзвядзенне дзіцячых дашкольных устаноў у Віцебску, Оршы, Глыбокім і Аршанскім раёне, базавай школы на 120 месцаў у вёсцы Літусава Сенненскага раёна. Начальнік упраўлення паведаміў, што падпісаны акт прыёмкі жылога дома для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, у аграгарадку Жарнасекі Полацкага раёна. Будаўніцтва вялося за кошт сродкаў спонсара - ЗАТ "Банк ВТБ". У бягучым годзе плануецца адкрыць дзіцячыя дамы сямейнага тыпу ў Паставах і Гарадку. Падобны аб'ект будуецца і ў аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна. Алена Ціханава, БЕЛТА.