Шэсць раёнаў Віцебскай вобласці ўбралі больш за палову плошчаў бульбы
20 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Шэсць раёнаў Віцебскай вобласці ўбралі больш за палову плошчаў бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.
Звыш 50% плошчаў бульбы ўбралі аграрыі Пастаўскага (67%, выкапана 2,4 тыс.т), Шаркаўшчынскага (адпаведна 66,5%, 1,6 тыс.т), Полацкага (62,3%, 6,7 тыс.т), Лепельскага (56,8%, 2,8 тыс.т), Мёрскага (56%, 2,2 тыс.т), Талачынскага (53,7%, 16,4 тыс.т) раёнаў. У апошнім рэгіёне адзначаецца і самая высокая ўраджайнасць сярод усіх раёнаў вобласці - 493,1 ц/га. Больш за 200 ц/га атрымліваюць у Віцебскім, Гарадоцкім, Полацкім і Шумілінскім раёнах. Сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае 213,4 ц/га.
У цэлым па стане на 20 верасня ў Віцебскай вобласці выкапана 66,9 тыс.т бульбы, убрана 3,1 тыс.га, што складае 47% усіх плошчаў. Уборка ідзе дастаткова добрымі тэмпамі, таму ў найбліжэйшыя дзень-два большасць раёнаў пяройдуць 50-працэнтны рубеж, упэўнены спецыялісты.
Таксама актыўна пачалася ўборка агародніны. Ужо ўбрана 37,9 га капусты (выкапана 905,3 т), 101,2 га буракоў (адпаведна 2,3 тыс.т), 55,9 га морквы (1,3 тыс.т), 40 га цыбулі (948 т).-0-