Шэсьць жанчын Віцебскай вобласьці стануць уладальніцамі ордэна Маці

Шесть женщин Витебской области станут обладателями ордена Матери

У полку ардэнаносных шматдзетных маці Віцебшчыны прыбыло. Шэсць жанчын, якія нарадзілі і выхоўваюць пяць і больш дзяцей, атрымаюць ордэн Маці падчас урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Маці.

Ганаровай узнагароды, заснаванай указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 1995 годзе, удастоены Алена Гарнак (Віцебскі раён), Мая Канапелька (Глыбоцкі раён), Яўгенія Івашчанок і Таццяна Калініна (Полацкі раён), Таццяна Панізнік (г.Наваполацк) і Таццяна Мікішанава (г.Віцебск). Кожная з іх з'яўляецца годным прыкладам жанчыны-маці, захавальніцы сямейнага ачага.

Усяго за 2015 год вышэйшы знак матчынай доблесці атрымалі 27 шматдзетных маці з Віцебскай вобласці.

Наталля Камлёва, «Віцебскія весці».