Шосты дзень «Вішнёвага фестывалю» падвёў фінальную рысу стракатай чарады культурна-масавых, спартыўных мерапрыемстваў
Шосты дзень «Вішнёвага фестывалю» падвёў фінальную рысу стракаватай чарады культурна-масавых, спартыўных мерапрыемстваў.
Па дадзеных турыстычных агенцтваў і сеткавых выданняў, «Вішнёвы фестываль» уваходзіць у топ-10 самых унікальных, самабытных, найбольш наведваемых фестываляў Беларусі. Хоць і мае пакуль статус раённага свята, ён даўно пераступіў межы азёрнага краю, сінявокай Віцебшчыны.
Сёлета гараджане з хлебам, соллю, вішнёвымі караваямі сустракалі прадстаўнікоў з Латвіі, Літвы, Грузіі, Расіі, Германіі, Малдовы, прыехалі госці з суседніх рэгіёнаў вобласці ў тым ліку, каб прыняць удзел у інвестыцыйным форуме «ГлыбокаеІнвест-2016».
На мерапрыемстве быў агучаны шэраг важных інвестыцыйных прапаноў, якія тычацца стварэння вытворчасці па перапрацоўцы зялёнага гарошку, будаўніцтва малочна-таварнай фермы на тысячу галоў надойнага статка на базе ААТ «Канстанцінаў Двор», рэканструкцыі каўбаснага цэха ААТ «Глыбоцкі мясакамбінат» пад вытворчасць сыравэнджаных і сыравяленых каўбас і г.д.
На выставе, арганізаванай у рамках інвестфоруму, была прадстаўлена прадукцыя мясцовых прадпрыемстваў, у тым ліку сярэдняга і малога бізнесу.

У межах фестывалю адбылося падпісанне пратакола намераў аб супрацоўніцтве паміж Швянчэнскім раённым самакіраваннем і Глыбоцкім райсаветам дэпутатаў, а таксама дагавора аб супрацоўніцтве Глыбоцкага райвыканкама з адміністрацыяй Гремячинскага сельскага паселішча Пермскага краю Расійскай Федэрацыі, дзе праводзіцца фестываль «Вішнёвая асалода». У Глыбокім славілі вішню садаводы-прафесіяналы, аматары-ягаднікі, якія прыехалі на навукова-практычную канферэнцыю па садаводстве, паэты, музыкі, фатографы і народныя майстры. Кульмінацыяй урачыстасцяў стала святочнае шэсце, узначаленае Вішнёвай каралевай. Сёлета яе суправаджаў барон Мюнхгаўзен.
Вялікі вішнёвы сад, які пасадзілі на ўскраіне горада напярэдадні першага фестывалю, асабліва прыцягваў увагу турыстаў, гэтак жа як і манументальна-дэкаратыўная скульптура «Вішанька», званая абярэгам вішнёвай сталіцы. Дарэчы, менавіта каля яе штогод і праходзіць урачыстае адкрыццё фестывалю. Аўтарам славутасці з'яўляецца вядомы скульптар з Віцебска, член беларускага саюза мастакоў Іван Казакоў.

Зімаўстойлівая вішня з кіслінкай, шмат гадоў таму выведзеная мясцовым садаводам-селекцыянерам Баляславам Лапыравым, праславіла край. Штогод на фестывалі работнікі райпо паказваюць майстар-клас па вырабе дзіўна смачных страў з вішняй. Вось і сёлета ў гандлёвым цэнтры «Родны кут» правялі выставу-дэгустацыю кулінарных вырабаў «Вішнёвыя прысмакі». Кандытар грамадскага харчавання 4 разраду Марыя Набароўская і загадчыца вытворчасцю кулінарнага камбіната райпо Вольга Кашынская запрашалі гасцей пакаштаваць духмяныя ласункі.Непадробную цікавасць гасцей Глыбокага выклікала і вясёлая «этна-вечарынка». Мастацкія калектывы Літвы, Расіі, Латвіі, Грузіі, Беларусі разам вадзілі карагоды, праводзілі майстар-класы па танцах.Сочных фарбаў урачыстасці дадаў конкурс баяністаў «А гармонік грае-грае», удзел у якім прынялі не толькі мясцовыя музыкі, але і замежныя. У прыватнасці, Гран-пры музычнага спаборніцтва атрымаў самы юны ўдзельнік, 11-гадовы Арцемій Казачук з латвійскага горада Краслава.Фінальны акорд фестывалю – аўкцыён «Вішнёвы пірог». Сярод першых уладальнікаў лотаў коштам 1 – 2 рублі, былі не толькі жыхары Глыбокага, але і Магадана, Мінска, Верхнядзвінска, Наваполацка, Дзісны, многіх іншых гарадоў. За лічаныя хвіліны прысмак вагой больш за 15 кг разабралі па кавалачках.

У рамках сёлетняга фестывалю адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця яшчэ адной манументальна-дэкаратыўнай скульптуры «Сям'я», створанай ім па ініцыятыве старшыні райвыканкама Алега Мархата.
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, які прысутнічаў на свяце, падкрэсліў, як шмат увагі ў краіне надаецца пытанням умацавання статусу сям'і, сацыяльнага забеспячэння, вырашэння дэмаграфічных праблем. У падарунак ад Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка перадаў сертыфікат на набыццё 70 пар абутку фірмы «Марка» для шматдзетных сем'яў Глыбоччыны.