Шырокі асартымент прадукцыі прадставілі навучальныя ўстановы Віцебскай вобласці на традыцыйным кірмашы «Вясновы карагод»

Широкий ассортимент продукции представили учебные заведения Витебской области на традиционной ярмарке «Вясновы карагод»
Напярэдадні 1 мая на пляцоўцы перад Палацам спорту на праспекце Будаўнікоў прайшла выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці «Вяснавы карагод». Наведвальнікаў было нямала з самай раніцы. Кірмаш праводзіцца не ў першы раз, і віцябляне ведаюць, што ўстановы адукацыі рыхтуюць для іх прыемныя сюрпрызы: прывабныя цэны, шырокі асартымент тавараў і мноства забаў.

Напярэдадні 1 мая на пляцоўцы перад Палацам спорту на праспекце Будаўнікоў прайшла выстава-продаж прадукцыі навучальных устаноў вобласці «Вяснавы карагод». Наведвальнікаў было нямала з самай раніцы. Кірмаш праводзіцца не ў першы раз, і віцябляне ведаюць, што ўстановы адукацыі рыхтуюць для іх прыемныя сюрпрызы: прывабныя цэны, шырокі асартымент тавараў і мноства забаў.

 

 

Сёлета прадаўцы з лішкам апраўдалі надзеі спажыўцоў, чарговы раз прадэманстраваўшы практычную накіраванасць навучальнага працэсу, крэатыўнасць у прадстаўленні навучальных устаноў і прыцягненні пакупнікоў. Каля 120 гандлёвых кропак прапаноўвалі жадаючым прадукцыю, выгадаваную і вырабленую вучнямі і педагогамі з усіх куткоў Віцебшчыны, пачынаючы з насення і саджанцаў і заканчваючы прамысловымі таварамі. Таксама ў гараджан была ўнікальная магчымасць паназіраць за працай майстроў народных промыслаў, паспрабаваць бліны і кашу з пылу з жару.

 

Але пагоня за выручкай — не самамэта падобных мерапрыемстваў. Галоўнае — прыцягнуць увагу выпускнікоў школ да рабочых прафесій, расказаць аб правілах прыёму і г. д. Чырвонай ніткай ва ўбранні выставы-продажу прасочвалася тэма 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і любоў да працы. Не засталіся ўбаку і «Віцебскія весці». Мы выставілі на ўсеагульны агляд стэнды з фота працаўнікоў вёскі, якія сталі героямі нашых публікацый. Акрамя таго, жадаючыя маглі трапіць на першую паласу абласной газеты.

Людскі паток ля прылаўкаў быў настолькі вялікі, што ўжо да абеду ўсё часцей чулася: «Прабачце, усё прадалі, прыходзьце ў наступны раз». Без пакупак і зарада пазітыўнага настрою было проста немагчыма сысці. Пераканаўся ў гэтым і старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, якога ўразілі майстар-класы народных майстроў, разнастайнасць і якасць прапанаванай прадукцыі і смак свежай выпечкі.

Алег Шведаў, "Віцебскія весці"

Фота Антона Сцепанішчава