"Школа разумнага харчавання" пачала працаваць у Віцебску
"У нашай "Школе разумнага харчавання" кожны зможа даведацца, як правільна харчавацца, каб папярэдзіць многія хваробы, як арганізаваць свой рацыён, каб атрымліваць усё неабходнае і нічога лішняга, як разабрацца ў калорыях, глікемічных індэксах, рацыянальнасці, збалансаванасці і іншых прэмудрасцях здаровага харчавання. У Беларусі збытнай вагой пакутуе каля 58% дарослага насельніцтва, дыягназ "атлусценне" з іх мае 24,3%. Такі вынік усеагульнай харчовай свабоды і шкодных звычак. Колькасць хворых расце на 3 тыс. чалавек штогод, 50% з іх - дзеці і падлеткі. Толькі з'яўленнем праблем, ды і тое не заўсёды, людзі ўспамінаюць пра рэжым харчавання, калорыі і рухальную актыўнасць. Але з чаго пачынаць, асабліва, калі працэс ужо запушчаны? З гэтым мы і вырашылі дапамагчы жыхарам Віцебска, каб змагацца з праблемай разам", - растлумачыла Ірына Барысава.
Праграма працы школы разлічана на 5 штотыднёвых заняткаў, падчас якіх удзельнікі праекта атрымаюць веды, тэматычныя інфармацыйна-адукацыйныя матэрыялы па пытаннях здаровага харчавання. Асаблівая ўвага будзе нададзена такім фактарам рызыкі, як стрэсы, гіпадынамія, недахоп сну. Індывідуальныя кансультацыі можна будзе атрымаць не толькі падчас навучання ў групе, але і пасля яго завяршэння. У дадзены момант сфармавана 3 групы ў колькасці ад 10 да 20 чалавек, у асноўным людзі сталага ўзросту, але ёсць і моладзь.
Кацярына Князева - БЕЛТА.