Школа ў Глыбоцкім раёне прададзена за базавую велічыню

Школа в Глубокском районе продана за базовую величину
20 красавіка камітэтам Віцебскаблмаёмасць на аўкцыёне прададзены будынак школы, размешчаны па адрасе: Глыбоцкі раён, аг. Прашкова, вул. Школьная, 23.  


У склад прадаванага лота ўваходзіў будынак школы 1990 года пабудовы, агульнай плошчай 2087 м.кв., з будынкам музея, бібліятэкі, 2-ма пунямі, мікрафермай, кацельняй, майстэрняй, а таксама два воданагравальныя катлы. 

Будынак школы з 2018 года ўжо 7-ы раз выстаўляўся на аўкцыён, на гэты раз з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай тром базавым велічыням. На гэту цану знайшоўся толькі адзін пакупнік – фізічная асоба, жыхар в. Петрунова, Глыбоцкага раёна, якому і прадалі школу за 85 рублёў.

Таксама 20 красавіка на аўкцыён выстаўляліся 5 гаражоў у г. Навалукомль Чашніцкага раёна. Гаражы выстаўляліся на аўкцыён ужо ў 3-ы раз, на гэты раз са зніжэннем цаны на 80%. На гэту цану знайшлося па 3 пакупнікі на кожны гараж. У ходзе таргоў цана павялічылася ў 2,5 раза. На сённяшні дзень асноўнымі спосабамі ўцягвання маёмасці ў гаспадарчы абарот застаюцца продаж на аўкцыёне за базавую велічыню, а таксама са зніжэннем цаны на 80%. 


Так, з 29 выніковых аўкцыёнаў, якія прайшлі ў камітэце ў 2020 годзе, 9 аўкцыёнаў былі за базавую велічыню, 13 аўкцыёнаў са зніжэннем цаны на 80%. Агульная сума атрыманых сродкаў за рэалізацыю на аўкцыёнах невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці ў гэтым годзе склала 443 тыс. рублёў.

Камітэт дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама.