«Школа ваеннай гісторыі» адкрыецца ў віцебскім музеі Міная Шмырава

"Школа военной истории" откроется в витебском музее Миная Шмырева

Абласны музей Міная Шмырава ініцыяваў новы праект — «Школа ваеннай гісторыі». Заняткі ў ёй пачнуцца 24 кастрычніка.

Раз на месяц тут будуць праходзіць урокі для старшакласнікаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі Другой сусветнай вайны. Гэта будуць семінары, лекцыі прызнаных спецыялістаў па ваеннай гісторыі Беларусі і Расіі, «круглыя сталы».

Курсантам прадаставяць магчымасць падчас заняткаў карыстацца бібліятэкай, якая налічвае 1,5 тысячы выданняў, а таксама музейнай калекцыяй мультымедыйных матэрыялаў, у якой сабраны больш за 200 дакументальна-хранікальных і мастацкіх фільмаў, шматлікія экзэмпляры алічбаванай літаратуры, фотадакументы.

Па словах дырэктара музея Ірыны Шышковай, ідэя стварэння музейнай школы нарадзілася як водгук на запыт маладой, патрыятычна настроенай аўдыторыі, захопленай падзеямі ваеннай гісторыі.

Наталля Крупіца, «Віцьбічы».