Школьнікі Воршы збіраюць для ветэранаў кнігі пра Перамогу
2 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Школьнікі Оршы збіраюць для ветэранаў вайны кнігі аб Перамозе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар Аршанскага гарадскога камітэта БРСМ Дзмітрый Бухавец.
Акцыя "Кніга аб Перамозе - ветэрану Вялікай Айчыннай вайны", арганізаваная Аршанскім гарадскім камітэтам БРСМ і Саветам ветэранаў і прысвечаная 65-годдзю Перамогі беларускага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, стартавала ў Оршы ў снежні мінулага года. Актывісты пярвічак БРСМ, створаных у навучальных установах і працоўных калектывах горада, а таксама ўсе жадаючыя збіраюць са сваіх хатніх бібліятэк кнігі аб падзеях, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной, для перадачы Рэспубліканскаму шпіталю інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны (вёска Юрцава Аршанскага раёна). Урачыстая падзея адбудзецца ў Дзень абаронцаў Айчыны 23 лютага.
Маладыя людзі сабралі ўжо больш за сто выданняў, тэматыка якіх аказалася значна шырэйшай, чым меркавалася першапачаткова. У зборнік нароўні з кнігамі аб Перамозе ўвайшлі творы аўтараў 1960-х - 1990-х гадоў, прысвечаныя пасляваеннаму часу. Да ўнутранага боку вокладкі кожнага выдання будзе прыклеена ўкладка з пажаданнямі дабра, доўгага жыцця і здароўя ад удзельнікаў акцыі.-0-