Школьнікі Віцебска, Наваполацка, Оршы і Полацка з 13 снежня бясплатна ездзяць у гарадскіх аўтобусах
13 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Школьнікі Віцебска, Наваполацка, Оршы і Полацка з 13 снежня бясплатна ездзяць у гарадскіх грамадскіх аўтобусах. Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў гарадскіх выканаўчых камітэтах.
Ільготы прадастаўлены навучэнцам сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных устаноў вобласці на падставе рашэння Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў. Для таго, каб пацвердзіць права на бясплатны праезд, дзецям неабходна прад'явіць даведку са школы ўстаноўленага ўзору.
Унітарнае камунальнае транспартнае прадпрыемства "Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне" з 13 снежня таксама прадаставіла льготы па бясплатным праездзе навучэнцам прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, а таксама студэнтам ВНУ, паведаміў начальнік Віцебскага ТТУ Васіль Паўлючкоў. Магчымасць праезду за палову кошту білета гэтай катэгорыі моладзі разглядаюць Наваполацкі, Аршанскі і Полацкі гарвыканкамы.
Ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама паведамілі, што ў вобласці больш за 11 тыс. сельскіх школьнікаў бясплатна падвозяцца ў навучальныя ўстановы школьнымі аўтобусамі. У сярэдніх агульнаадукацыйных навучальных установах вобласці вучацца больш за 63,7 тыс. школьнікаў.-0-