Школьныя і сельскія публічныя бібліятэкі будуць аб'яднаны ў 11 населеных пунктах Віцебскай вобласці

Школьные и сельские публичные библиотеки будут объединены в 11 населенных пунктах Витебской области

Школьныя і сельскія публічныя бібліятэкі будуць аб'яднаны ў 11 населеных пунктах Віцебскай вобласці ў 2013 годзе, паведаміла сёння начальнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Ларыса Аленская на галіновай калегіі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Эксперымент па аб'яднанні праводзіўся ў 2012 годзе ў Браслаўскім раёне і паказаў сваю эфектыўнасць. Цяпер у раёне паспяхова функцыянуюць дзве інтэграваныя бібліятэкі. Вопыт браслаўчан вырашана сёлета распаўсюдзіць у 8 раёнах, дзе ў 11 населеных пунктах з'явяцца інтэграваныя бібліятэкі.

У Віцебскай вобласці налічваецца больш за 630 бібліятэк, аб'яднаных у 25 цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм. Карыстальнікамі бібліятэк з'яўляюцца звыш 581 тыс. чалавек, або 48% насельніцтва вобласці. За 2012 год колькасць чытачоў узрасла на 32 тыс. чалавек, а бібліятэчныя фонды папоўніліся больш чым 500 тыс. адзінак захоўвання. Агульны фонд бібліятэк вобласці налічвае 8,5 млн. друкаваных і электронных выданняў. Кожная трэцяя бібліятэка Віцебскай вобласці прадастаўляе сваім чытачам магчымасць выхаду ў Інтэрнэт.