Штаб па правядзенні капрамонту гарадзенскай СШ №2 узначаліў Уладзімір Церанцьеў
Старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірцеранцьеў падчас рабочай паездкі на Гарадоччыну наведаў установы адукацыі і правёў выязны прыём.
Кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны праінспектаваў ход капітальнага рамонту ў СШ №2 райцэнтра. Вучні часова пераведзены ў іншыя ўстановы адукацыі, а будаўнікі займаюцца дэмантажом старых канструкцый і сетак. Уладзіміру Цяранцьеву паведамілі, што для зручнасці дзяцей скарэкціравалі маршрут школьнага аўтобуса і расклад урокаў, забяспечылі харчаванне і выкананне санітарна-гігіенічных патрабаванняў. Вяртанне школьнікаў у родныя пенаты плануецца на 1 верасня.
Наступным пунктам маршруту Уладзіміра Уладзіміравіча стала СШ №1, якой ён перадаў 13 камп'ютараў.
— Кіраўніцтва нашай краіны вялікую ўвагу надае абнаўленню тэхнічнай базы навучальных устаноў, асабліва ў малых населеных пунктах. Так, у школы Гарадоччыны за апошнія гады паступіла камп'ютарнай тэхнікі больш, чым Полацку і Наваполацку, — сказаў ён. — У адукацыйным працэсе важна ісці ў нагу з часам. Сучасныя тэхналогіі дазваляюць не толькі павышаць прафесійнае майстэрства педагогаў, але і даюць магчымасць вучням паспяхова асвойваць школьныя дысцыпліны, дабівацца поспехаў на прадметных алімпіядах.
У аграгарадку Пальмінка Уладзімір Цяранцьеў правёў выязны прыём грамадзян.