Штраф за безбілетны праезд у грамадскім транспарце вырас у 2,5 разы
Транспартнікі не раз казалі пра тое, што штрафы за безбілетны праезд трэба павялічваць: цяпер за паездку "зайцам" давядзецца заплаціць 0,2 базавай велічыні, а на сённяшні дзень гэта ўсяго 20 тысяч рублёў — не самая запалохальная лічба. З 28 жніўня сумы, з якімі давядзецца развітацца за безбілетны праезд, істотна павялічыліся.
Уступілі ў сілу некаторыя змены ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях. У прыватнасці, змяніўся артыкул 18.30.
Штраф за паездку "зайцам" на ўсіх відах гарадскога транспарту, у цягніках гарадскіх ліній або метро павялічыўся з 0,2 да 0,5 базавай велічыні (з 20 да 50 тысяч рублёў).
Тыя, хто не купіў білет на цягнік рэгіянальных ліній або на прыгарадны аўтобус ці маршрутку, заплацяць ужо не 0,5, а 0,7 базавай велічыні, або 70 тысяч рублёў.
Калі безбілетнік будзе выяўлены ў цягніках міжрэгіянальных і міжнародных ліній, у аўтобусе і маршрутным таксі міжгародніх зносін, то атрымае штраф за такую паездку ў 1 базавую велічыню, або ў 100 тысяч рублёў.