Шуміліна на сувязі: абноўлены да «Дажынак-2021» участак паштовай сувязі гатовы прымаць наведвальнікаў

Шумилино на связи: обновлённый к «Дажынкам-2021» участок почтовой связи готов принимать посетителей
Пасля капітальнага рамонту і мадэрнізацыі адкрыўся шумілінскі ўчастак паштовай сувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта».

Абноўлены будынак па адрасе Луначарскага, 5, адразу прыцягвае ўвагу акуратнай аздабляльнай сцен і стылізаваным пад чарапічную чырвоным дахам-«ялінкай». Наведвальнікаў сустракае прыемны інтэр'ер аперацыйнай залы, дзе ўдала спалучаюцца функцыянальнасць з сучаснымі эстэтычнымі рашэннямі. Цяпер тут ёсць не толькі месцы, дзе можна запаўняць бланкі, але і ўтульныя канапы, невялікая гульнятэка для самых маленькіх. А галоўнае — праца ўчастка арганізавана так, што наведвальнікі пры мінімальных затратах часу змогуць атрымліваць шырокі спектр паслуг. Гэтаму спрыяюць найноўшае абсталяванне і аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў, укараненне сеткавай версіі праграмнага забеспячэння для паштовых касвых тэрміналаў, а таксама сістэм абмену міжнароднымі грашовымі пераводамі і інфармацыйнага абслугоўвання кліентаў.

Адкрыццё паштовага ўчастка стала доўгачаканай і радаснай падзеяй для жыхароў рэгіёна, ператварылася ў сапраўднае свята. Старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, які выступіў на ўрачыстым мітынгу, адзначыў, што новая пошта — першынец рэканструкцыі і мадэрнізацыі мясцовых прадпрыемстваў, якія трэба правесці ў рамках падрыхтоўкі да «Дажынак-2021», што пройдуць на Шуміліншчыне.

"Віцебскія весці".