Шведскія, латвійскія, расійскія арганізатары адпачынку прымуць удзел у тыдні турызму ў Віцебску

16 кастрычніка, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Тыдзень турызму стартуе ў Віцебску 17 кастрычніка, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле фізічнай культуры, спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама. Свой удзел у турыстычным тыдні пацвердзілі арганізатары адпачынку і турыстычныя менеджэры з Латвіі, Расіі, Швецыі. Яны ўбачаць славутасці Віцебска і прыгарада, пабываюць у музеі Марка Шагала, у мастацкім музеі, у сядзібе Ільі Рэпіна ў Здраўнёва. Азнаёмяцца з інфраструктурай турызму: гасцініцамі і рэстаранамі. Неад'емнай часткай праграмы знаходжання замежных гасцей стане шопінг у фірмовых крамах беларускіх вытворцаў. Шведскія і латвійскія ўдзельнікі тыдня таксама падвядуць вынікі беларуска-латвійска-шведскага праекта "Панарама Дзвіна/Даўгава", які пачаў рэалізоўвацца ў 2006 годзе з удзелам Віцебска, Полацка, Даўгаўпілса (Латвія) і графства Готланд (Швецыя). Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная праекту, "Галасы і карціны чатырохгадовага трансгранічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю, Латвіяй і Швецыяй" завершыць тыдзень турызму ў Віцебску 21 кастрычніка.-0-