Швейная фабрыка "Віцебчанка" асвойвае вытворчасць адзення для гарналыжнага спорту
8 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Камунальнае унітарнае віцебскае абласное швейнае вытворчае прадпрыемства "Віцебчанка" асвойвае вытворчасць адзення для гарналыжнага спорту, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Віктар Аксёнаў.
Першым крокам у гэтым напрамку стаў выпуск мужчынскага гарналыжнага касцюма: утепленай курткі і штаноў. Цяпер дызайнеры прадпрыемства распрацоўваюць новыя мадэлі для мужчын і жаночую лінію. Плануецца, што да новага зімовага сезону "Віцебчанка" выпусціць тысячу камплектаў гарналыжных касцюмаў. Для развіцця гэтага напрамку прадпрыемства плануе наладзіць супрацоўніцтва з гарналыжнымі цэнтрамі "Сілічы" і "Лагойск".
Акрамя таго, у 2009 годзе "Віцебчанка" пачала мадэрнізацыю вытворчасці. На гэтыя мэты да канца 2010 года плануецца накіраваць Br900 млн.
Па папярэдніх даных, у 2009 годзе прадпрыемства выпусціла прадукцыі на Br5,5 млрд., што на 14% больш за ўзровень 2008 года.
Прадпрыемства заснавана ў 1945 годзе. У 2001 годзе перайшло ў камунальную ўласнасць. "Віцебчанка" спецыялізуецца на выпуску мужчынскага, жаночага і дзіцячага верхняга адзення. Асартымент налічвае звыш 100 найменняў. Агульная колькасць працаўнікоў - больш за 300 чалавек.-0-