Швейная фабрыка "Віцебчанка" ў 2010 годзе павялічыць долю прадукцыі для ўнутранага рынку больш чым удвая

15 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Камунальнае унітарнае Віцебскае абласное швейнае вытворчае прадпрыемства "Віцебчанка" плануе ў 2010 годзе давесці долю вытворчасці прадукцыі для ўнутранага рынку да 47% у агульным аб'ёме выпуску, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве. За студзень-красавік яна вырасла да 35%, у той час як па выніках мінулага года займала ўсяго 19%. Астатняя частка прыпадае на давальныя заказы. Павелічэнне вытворчасці для ўнутранага рынку стала магчымым дзякуючы шырокаму тэхнічнаму пераўзбраенню, праведзеным у канцы 2009 года. Прадпрыемства набыло айчыннае абсталяванне для раскройнага цэха і 45 машын нямецкай вытворчасці для швейнага цэха. Усяго на гэтыя мэты было накіравана Br900 млн. Мадэрнізацыя вытворчасці дала магчымасць пашырыць асартымент выпускаемай прадукцыі, значна павысіць яе якасць і павялічыць аб'ём выпуску. Так, у цяперашні час "Віцебчанка" дашывае летнюю калекцыю з ільняных тканін Аршанскага ільнокамбіната, якая выходзіць пад гандлёвай маркай "МадэльВі". Яна ўключае каля 20 мадэляў мужчынскага і жаночага адзення. Гэта штаны, спадніцы, шорты, брыджы, сукенкі, сарафаны, жакеты розных памераў. У гандлёвую сетку рэспублікі новая калекцыя паступіць да канца мая. Акрамя таго, дызайнеры прадпрыемства заняты распрацоўкай зімовай калекцыі адзення для спорту і актыўнага адпачынку. Плануецца, што ў продаж яна паступіць у трэцім квартале. Прадпрыемства заснавана ў 1945 годзе. У 2001 годзе перайшло ў камунальную форму ўласнасці. Спецыялізуецца на выпуску мужчынскага, жаночага і дзіцячага верхняга адзення. Асартымент налічвае звыш 100 найменняў вырабаў. Агульная колькасць працаўнікоў - больш за 300 чалавек. За студзень-красавік прадпрыемства выпусціла прадукцыі амаль на Br900 млн., што на 22% вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.-0-