Першакласнік з Міёрскага раёна атрымаў моцныя апёкі твару пры неасцярожным абыходжанні з агнём

17 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Першакласнік з Міёрскага раёна пацярпеў у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём, паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо. Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Язна. Пры закладцы дроў у топка з-за раптоўнага моцнага выкіду полымя сямігадовы хлопчык атрымаў апёкі твару 1-й і 2-й ступені. Пацярпела 10% цела. Цяпер дзіця знаходзіцца ў Міёрскай раённай бальніцы. Яго стан здавальняючы.-0-