Моцны вецер разбурыў ферму ў Пастаўскім раёне
9 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Моцны вецер у Пастаўскім раёне стаў прычынай абвальвання жывёлагадоўчай фермы СПК "Камайскі" ў вёсцы Ацкавічы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў цэнтры прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Работнікі фермы не пацярпелі. Пад заваламі загінула двухмесячнае цяля. Выратавальнікам, якія прыбылі па выкліку, прыйшлося з дапамогай аварыйна-выратавальнага інструменту выцягваць з-пад завалаў яшчэ трох кароў, якія знаходзіліся разам з цялём у памяшканні.
У выніку ветру (парывы да 24 м/с) адбылося абвальванне сцен і падзенне даху па ўсёй плошчы будынка. Будынак разлічаны на ўтрыманне 178 галоў жывёлы, на момант здарэння ўнутры знаходзіліся ўсяго 3 каровы і цяля.-0-