Моцным ветрам абясточаны 66 населеных пунктаў у пяці раёнах Беларусі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Электразабеспячэнне 66 населеных пунктаў Беларусі парушана моцным ветрам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі. Ветрам, парывы якога дасягалі 15 метраў у секунду, абясточаны населеныя пункты ў Бярэзінскім, Дзяржынскім, Клецкім, Нясвіжскім і Аршанскім раёнах. Аварыйнымі брыгадамі ў цяперашні час вядуцца работы па аднаўленні электразабеспячэння. Акрамя таго, паваленымі з-за стыхіі дрэвамі пашкоджаны дахі пяці жылых дамоў у трох населеных пунктах Аршанскага раёна і аднаго жылога дома ў Ляхавіцкім раёне. Пацярпелых няма.-0-