Сінтэпон для швейных і мэблевых прадпрыемстваў вобласці і Расіі выпускаюць дубровенскія прадпрымальнікі

Дубровеншчына не багатая на прамысловыя прадпрыемствы, таму, калі некалькі гадоў таму прадпрымальныя людзі вырашылі выпускаць у райцэнтры ўцяпляльнік сінтэпон, іх пачынанне знайшло падтрымку ў мясцовых улад. Прадпрымальнікі выкупілі невыкарыстоўваны будынак у мясцовага транспартнага прадпрыемства, усталявалі сучаснае абсталяванне кітайскай вытворчасці, якое сіламі сваіх умельцаў нават удасканалілі, і праца закіпела. 

У таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Сінтатэкс» калектыў невялікі: усяго 7 чалавек, уключаючы кіраўніцтва, аднак добрую прыказку «не лікам, а ўменнем» яшчэ ніхто не аспрэчыў. Так, са слоў галоўнага бухгалтара Аксаны Івановай, выручка па выніках мінулага года склала больш за 500 тыс. дэнамінаваных рублёў. Усе работнікі мясцовыя, навучанне праходзіць непасрэдна ў цэху. 

Вытворчасць залежыць ад сезона. Так, зімой прадукцыі рэалізуецца менш, бо актывізацыя закупак пачынаецца недзе з мая і працягваецца па лістапад, калі шыецца цёплае адзенне. Таксама сінтэпон ідзе на коўдры і іншыя пасцельныя прыналежнасці. Ён мае выдатныя цеплаізаляцыйныя і паветранепранікальныя ўласцівасці, устойлівасць да вільгаці. Прадукт экалагічны: нетоксичный і не выклікае алергічных рэакцый.

Сярод партнёраў дубровенцаў – віцебскія «Сцяг індустрыялізацыі», КіС», «Белль Бімбо», аршанскі «Світанак», прыватныя швейныя і мэблевыя прадпрыемствы, КБА. Каля паловы прадукцыі ідзе на экспарт у Расію, дзе пастаянна асвойваюцца новыя рынкі збыту. Да бясспрэчных плюсаў размяшчэння вытворчасці можна аднесці выгаднае геаграфічнае размяшчэнне раёна, праз які праходзіць еўрапейская траса Е30. Бывае, у Расію адпраўляецца 3-4 фуры ў месяц. 

Важная дэталь – вытворчасць бязхозная. Некандыцыя зноў паступае на другасную перапрацоўку. На канчатковым этапе прадукцыю скочваюць у рулоны, затым у поліэтыленавую ўпакоўку – і матэрыял гатовы пачаць свой шлях да спажыўца.

Алесь Бынькоў, «Віцебскія весці».