Сістэмнае павышэнне простасці глебаў дазволіць Віцебскай вобласці выйсці на ўраджайнасць 50 ц/га - А.Косінец

12 жніўня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. Сістэмная праца па павышэнні ўрадлівасці глеб дазволіць Віцебскай вобласці ўжо ў бліжэйшы час выйсці на сярэднюю ўраджайнасць у 50 ц/га. Такое меркаванне выказаў сёння журналістам старшыня аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння перад аграрыямі вобласці стаіць задача па выхадзе на ўраджайнасць у 50 ц/га ўжо ў наступным годзе. Для гэтага неабходна ўнесці пад азімыя каля 60 тыс.т дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, а таксама 7 млн.т арганікі. Восенню трэба будзе ўзараць каля 400 тыс.га зямлі пад будучы пасеў збожжавых. Патэнцыял віцебскіх земляў пры тэхналагічна пісьменнай і адказнай працы дае магчымасць павышаць ураджайнасць і ў блізкай перспектыве выйсці на намалот у аб'ёме 2 млн.т збожжа, перакананы Аляксандр Косінец.

За апошнія два гады ў вобласці значная ўвага надаецца павышэнню культуры земляробства, урадлівасці глеб і контурнасці палёў. Так, сёння пад ураджай унесена да 10 т на 1 га арганічных угнаенняў, каля 350 кг дзеючага рэчыва мінеральных угнаенняў, павялічана контурнасць палёў, пры гэтым у некаторых раёнах гэты паказчык вырас на 50% і больш. У выніку падчас бягучай уборачнай кампаніі ўдалося атрымаць ураджайнасць на многіх палях па 50-70 ц/га, а сярэдняя ўраджайнасць па вобласці складае каля 32 ц/га, што вышэй за леташнюю.

Акрамя таго, у вобласці, па сутнасці, склалася добрая чатырохпольная сістэма землекарыстання, што таксама ўносіць значны ўклад у павышэнне рэзультатыўнасці ўборачных кампаній у паўночным рэгіёне. Уплыў кліматычных асаблівасцей вобласці з-за геаграфічнага размяшчэння можна нівеліраваць тэхнічнай аснашчанасцю, бо сучасная энергонасычаная тэхніка дазваляе праводзіць розныя работы на зямлі ў аптымальныя тэрміны пры высокай якасці. За апошнія тры гады ў вобласць паступіла звыш 1,3 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, 650 энергонасычаных трактароў, 600 аўтамабіляў, зманціравана 57 новых збожжасушыльных комплексаў.-0-