Сітуацыя і шляхі зніжэння напружанасці на рынку працы разгледжаны ў Расонскім раёне
У рабоце круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама, Расонскага раёнавыканкама, арганізацый.
Падчас работы круглага стала разгледжаны бягучыя праблемы Расонскага раёна, як тэрыторыі з напружанай сітуацыяй на рынку працы, уключанай у пералік на 2021 год, прынятыя меры па паляпшэнні сітуацыі ў раёне, абмеркаваны пытанні па забеспячэнні эфектыўнай занятасці на рынку працы.
У студзені-маі 2021 г.:
на пастаянную працу працаўладкавана 83 чалавекі, з іх 68 беспрацоўных;
арганізавана часовая занятасць у выглядзе аплатных грамадскіх работ для 12 чалавек;
1 беспрацоўнаму выдадзена субсідыя для арганізацыі уласнай справы;
на навучанне накіраваны 5 беспрацоўных – усе ”пад заказ“ наймальніка з гарантыяй працаўладкавання.
Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці па раёне на 1 чэрвеня 2021 г. склаў 0,4 працэнта.
Каэфіцыент напружанасці на рынку працы раёна на 1 чэрвеня 2021 г. – 0,1 беспрацоўнага на адну вакансію.
Узровень працаўладкавання беспрацоўных – 70,1 працэнта.
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі наведалі ТАА ”ПРБ індастры“, сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства ”Здрава“, ТАА ”Бабровая хата“, абмеркавалі перспектывы развіцця арганізацый, узаемадзеянне службы занятасці і наймальнікаў па камплектаванні кадрамі.