Сітуацыя на прадпрыемствах Аршанскага раёна паляпшаецца - Андрэй Кабякоў
Урад сумесна з Віцебскім аблвыканкамам, Аршанскім райвыканкамам з сярэдзіны красавіка працуе над выкананнем даручэння кіраўніка дзяржавы аб развіцці Аршанскага раёна. На першым этапе ставіліся дзве задачы: рэалізаваць першачарговыя меры па павышэнні эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, а таксама вызначыцца з перспектывамі іх развіцця. "У выніку праведзенай работы паляпшаецца сітуацыя ў раёне і на прадпрыемствах, у тым ліку праблемных", - канстатаваў Андрэй Кобякаў.
У студзені-кастрычніку 2017 года аб'ём прамысловай вытворчасці ў Аршанскім раёне склаў 100,5% да адпаведнага перыяду 2016 года (для параўнання: у студзені-красавіку 2017-га гэты паказчык складаў 93%). Рост намяціўся і ў сельскай гаспадарцы, павялічыўся экспарт і сярэдні заробак у раёне. Гэтыя зрухі немагчыма было зрабіць без вырашэння пры абмежаваных грашовых рэсурсах многіх няпростых праблем. "Напрыклад, разблакіраваны рахункі, без затрымак выплачваецца заробак, палепшаны ўмовы працы, наведзены парадак у цэхах і на тэрыторыях прадпрыемстваў. Цяжка, але паслядоўна вырашаюцца пытанні па фінансаванні аб'ектаў будаўніцтва АПК", - адзначыў прэм'ер-міністр.
/Будзе дапоўнена/.