Сітуацыя на рынку працы ў Віцебску: на 6868 беспрацоўных прыпадае 2521 вакансія

Ситуация на рынке труда в Витебске: на 6868 безработных приходится 2521 вакансий

На цяперашні час на рынку працы Віцебскай вобласці назіраецца павелічэнне зваротаў насельніцтва ў службу занятасці за садзейнічаннем у працаўладкаванні, рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных, зніжэннем колькасці вакансій. У немалой ступені гэтаму спрыяла і прыняцце Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».

Як паведаміла намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама — начальнік упраўлення занятасці насельніцтва Ірына Матвеева, па папярэдніх даных, узровень беспрацоўя на 1 чэрвеня склаў 1,3 працэнта да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва пры прагнозе на канец года — 1,6.

У студзені — маі 2015 года ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся 16321 чалавек (108,2 працэнта да адпаведнага перыяду 2014 года), у тым ліку зарэгістравана беспрацоўнымі 12675 чалавек, або 126 працэнтаў.

У рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені — маі 2015 года працаўладкавана на пастаянную працу 8,4 тысячы чалавек, з іх 6,3 тысячы беспрацоўных; на новае месца жыхарства і працы пераселена 27 сем'яў беспрацоўных; у аплатных грамадскіх працах прынялі ўдзел 3,7 тысячы чалавек; аказана садзейнічанне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці 130 беспрацоўным; арганізавана адаптацыя да працоўнай дзейнасці 21 інваліда (46,7 працэнта ад чаканага выніку).

На 1 чэрвеня бягучага года на ўліку стаялі 6868 беспрацоўных — у 1,9 раза больш да ўзроўню на 1 чэрвеня мінулага года. Колькасць заяўленых наймальнікамі вакансій на 1 чэрвеня зменшылася і склала 2521. Для параўнання: на 1 чэрвеня мінулага года вакансій было 5566, на 1 студзеня 2015-га — 3775.

Наталля Драздоўская, "Віцьбічы"