Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі і ранення рабочых у Полацку
13 верасня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Полацкі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі і ранення рабочых у Полацку, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
У ходзе правядзення работ, не запланаваных тэхпрацэсам, каля жылога дома, які будуецца ў Полацку, адбыўся выбух, у выніку якога зваршчык 1990 года нараджэння загінуў, а мантажнік 1964 года нараджэння атрымаў цяжкія раненні. На месцы здарэння выяўлены фрагменты боепрыпасу, яго паходжанне будзе ўстаноўлена пасля экспертызы, падкрэсліла Іна Гарбачова.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка. У цяперашні час ідзе агляд месца здарэння, устанаўліваюцца і апытваюцца відавочцы.-0-