Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце ДТЗ са смяротным зыходам у Віцебску
Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце ДТЗ са смяротным зыходам у Віцебску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Сёння каля 5.00 кіроўца аўтамабіля Rover 214, рухаючыся па вуліцы Ленінградскай у Віцебску, не справіўся з кіраваннем і здзейсніў наезд на светлавую апору. У выніку дарожна-транспартнага здарэння адзін з мужчын, які знаходзіўся ў аўтамабілі, загінуў, другі - з цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.
На месца здарэння неадкладна выбылі следчыя, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, камітэта судовых экспертыз. У цяперашні час агляд месца здарэння завершаны. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, у тым ліку судова-медыцынская, транспартна-трасалагічная і аўтатэхнічная экспертыза.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці звяртаецца да жыхароў горада Віцебска: у выпадку, калі вы сталі відавочцам апісанага дарожна-транспартнага здарэння альбо маеце звесткі ці відэазапісы, якія спрыяюць аднаўленню аб'ектыўнай карціны таго, што адбылося, паведаміце пра гэта па тэлефонах (80212) 48-66-31, 48-66-64, 48-66-43, 48-66-20 (аддзел па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту), 102 альбо прыйдзіце па адрасе: г. Віцебск, пр-т Маскоўскі д.51 А.
Следчы камітэт па Віцебскай вобласці