Скаладром і вяровачны гарадок з'явяцца пабліз Пастаў
Больш прывабным для дзяцей і падлеткаў стане
альпінісцкая пляцоўка паблізу Пастаў. Па словах дырэктара
фізкультурна-спартыўнага клуба Станіслава Чымбурга, прынята рашэнне дапоўніць
яго скаладаромам коштам 10 тысяч рублёў. Новы аб'ект будзе складацца
з трох сцен для лазання рознага ўзроўню складанасці: лёгкага, сярэдняга і
складанага. Сродкі для закупкі інвентару выдзеліў мясцовы бюджэт.
Тэндэр на правядзенне работ ужо абвешчаны. Адной з яго умоў – выкананне работ
да 3 лістапада.
Акрамя скаладарома, на альпінісцкай пляцоўцы ў найбліжэйшы час
з'явіцца яшчэ і «Дзіцячая паляна». Гэта будзе траса для самых
маленькіх наведвальнікаў турыстычна-спартыўнага комплексу «Азёркі». Работы
выканае фірма "АльпПайер", якая ўжо вяла тут мантаж асноўнай
альпінісцкай трасы.
Тамара Пашкевіч, «Віцебскія весці».