Склад боепрыпасаў знойдзены ва Ушацкім раёне
14 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Склад боепрыпасаў выяўлены ва Ушацкім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў вайсковай часці №5530 МУС Беларусі.
Пры правядзенні земляных работ на аб'екце ААТ "Белтрансгаз" у лесе каля вёскі Сарочына работнікі знайшлі некалькі боепрыпасаў. Пры абследаванні тэрыторыі сапёры в/ч №5530 выявілі восем артылерыйскіх снарадаў калібра 125 мм і дванаццаць калібра 122 мм. Баепрыпасы аказаліся навучальнымі і не з'яўляліся выбухованебяспечнымі.
Увесь арсенал канфіскаваны і дастаўлены ў вайсковую часць у якасці навучальнай базы.-0-