Склад боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны знішчаны ў Глыбоцкім раёне

23 красавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Склад боепрыпасаў часоў ВАВ знішчаны ў Глыбоцкім раёне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкама. Аб небяспечнай знаходцы, выяўленай у лесе каля вёскі Лаўрынаўка, у праваахоўныя органы паведамілі мясцовыя жыхары. Хутчэй за ўсё, снарады выйшлі на паверхню ў выніку падмыву глебы падчас вясновай паводкі. Усяго прыбыўшая на месца група размініравання в/ч 5530 выявіла 4 артылерыйскія снарады калібрам 105 мм, 12 - калібрам 75 мм і адзін - 37 мм. Яшчэ адзін буйны снарад ад рэактыўнага мінамёта калібрам 210 мм выявілі работнікі сельгаспрадпрыемства каля вёскі Алься Пастаўскага раёна: боепрыпас вывярнулі плугамі падчас узворвання поля. Усе боепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-