Склад боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны знішчаны ў Полацкім раёне
18 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Полацкім раёне, паведамілі карэспандэнту БелТА ў аддзеле інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю УУС Віцебскага аблвыканкама.
Аб выяўленні артылерыйскага снарада ў лясным масіве каля вёскі Калектыўная ў Полацкі РАУС паведаміў невядомы мужчына. Пры абследаванні тэрыторыі спецыяльная група размініравання знайшла цэлы склад боепрыпасаў: 42 артылерыйскія снарады калібра 37 мм і 29 артылерыйскіх узрывальнікаў нямецкай вытворчасці.-0-