Склад боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны знішчаны ў Віцебскім раёне

7 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БелТА/. Склад боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны знішчаны ў Віцебскім раёне, паведаміў карэспандэнту БелТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Небяспечная знаходка была выяўлена пры правядзенні земляных работ каля вёскі Паўлючэнкі. Прыбыўшай на месца групе размініравання в/ч №5524 усяго ўдалося знайсці 22 артылерыйскія снарады калібрам 26 мм, 47 - калібрам 45 мм і 54 артылерыйскія запалы. Баепрыпасы вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны.-0-