Складскія запасы на прадпрыемствах Віцебскай вобласці з 1 па 14 жніўня скараціліся на Br47,3 млрд.
17 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Складскія запасы прадпрыемстваў Віцебскай вобласці, па аператыўных даных, за два тыдні - з 1 па 14 жніўня - скараціліся на Br47,3 млрд. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення прамысловасці камітэта эканомікі Віцебскага аблвыканкама Жанна Шарандо.
Зніжэнне склала 7,6% да аб'ёму складскіх запасаў на 1 жніўня. Продажы актывізавалі віцебскі канцэрн "Мясамалочныя прадукты" і прадпрыемствы "Віцебскхарчпрама". Запасы прадукцыі на прадпрыемствах, якія ўваходзяць у іх склад, скараціліся адпаведна на Br15 млрд. і Br1,8 млрд. Змяншаюцца аб'ёмы не запатрабаванай прадукцыі на прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці. Так, "Энергакамплект" рэалізаваў яе на Br755 млн., "Дынама Праграм Орша" - на Br496 млн.
На 1 жніўня агульны кошт складскіх запасаў на прадпрыемствах рэгіёну ацэньваўся ў Вr620,6 млрд. Віцебскі аблвыканкам працягвае штотыднёвы маніторынг стану спраў на падведамасных прадпрыемствах і прадпрыемствах без ведамаснай падпарадкаванасці.-0-