Складскія запасы на прадпрыемствах Віцебскай вобласці за ліпень скараціліся амаль на Br50 млрд.

4 жніўня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Складскія запасы на прадпрыемствах Віцебскай вобласці за ліпень скараціліся на Br50 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама на падставе аператыўных даных. Кантроль колькасці складскіх запасаў на прадпрыемствах рэгіёна вядзецца штотыдзень. Пры гэтым асаблівая ўвага нададзена стану спраў на прадпрыемствах камунальнай уласнасці і без ведамаснай падпарадкаванасці. Па выніках паўгоддзя на складах назапасілася прадукцыі на агульную суму больш Br650 млрд. У жніўні пастаўлена задача скараціць складскія запасы на Br300 млрд. -0-