Складскія запасы прадпрыемстваў Віцебскай вобласці з ліпеня па кастрычнік скараціліся амаль на Br170 млрд.
18 лістапада, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Складскія запасы прадпрыемстваў Віцебскай вобласці з ліпеня па кастрычнік бягучага года скараціліся амаль на Br170 млрд., паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
Запасы гатовай прадукцыі скараціліся з 62,3% да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці ў ліпені да 43,4% (Br497,4 млрд.) на 1 лістапада.
На думку спецыялістаў, у вобласці складваецца ўстойлівая тэндэнцыя зніжэння затарывання складоў. Прадпрыемствы рэгіёну асвойваюць новыя рынкі збыту, прымаюць актыўны ўдзел у выстаўках і распродажах. З пачатку года ў вобласці праведзена 1,8 тыс. кірмашоў-продажаў.
Разам з тым да гэтага часу праблемы з разгрузкай складоў адчуваюць прадпрыемствы лёгкай, лясной прамысловасці, машынабудавання.-0-