Скрыпка Страдывары ў Віцебску

Скрипка Страдивари в Витебске


Гучанне скрыпкі знакамітага італьянскага майстра Антоніа Страдывары сапраўды зачароўвае. Сакрэт яго інструментаў застаецца неразгаданым дагэтуль. Яшчэ пры жыцці майстра казалі, што ён прадаў душу д'яблу, што дрэва, з якога зроблены некалькі самых вядомых скрыпак - гэта абломкі Ноева каўчэга. Існуе меркаванне, што скрыпкі Страдывары таму такія добрыя, што сапраўдны інструмент пачынае гучаць па-сапраўднаму добра толькі праз дзвесце-трыста гадоў.

Упершыню ў Віцебскай абласной філармоніі з'явіцца ўнікальная магчымасць атрымаць асалоду ад непараўнальнага гучання скрыпкі Страдывары і яркага таленту музыканта-віртуоза, лаўрэата ўсерасійскіх і міжнародных конкурсаў, саліста Маскоўскай дзяржаўнай акадэмічнай філармоніі Гайка Казазяна. Музыкант з нязменным поспехам выступае ў Расіі і за мяжой з сімфанічнымі і камернымі аркестрамі, такімі як: Шатландскі каралеўскі аркестр, Расійскі нацыянальны аркестр, Пражскі філарманічны аркестр, Ірландскі нацыянальны аркестр, Мюнхенскі камерны аркестр, і многімі іншымі. У праграме прагучаць лепшыя творы кампазітараў XIX стагоддзя.

Саліст Маскоўскай філармоніі, лаўрэат міжнародных конкурсаў Гайк КАЗАЗЯН (Расія), партыя фартэпіяна: лаўрэат міжнародных конкурсаў Андрэй ШЫБКО
21 лістапада (серада), абласная філармонія, у 18.30