Віцяблянін, які знік з месца ДТЗ, асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі
2 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Да доўгага пазбаўлення волі прыгавораны віцяблянін, які знік з месца ДТЗ пасля наезду на веласіпедыста, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы пракурор аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах і аналізу судовай практыкі пракуратуры Віцебскай вобласці Дзмітрый Арэх.
Знаходзячыся ў нецвярозым стане, 37-гадовы кіроўца Віцебскай універсальнай базы дазволіў сабе сесці за руль асабістага аўтамабіля. Падчас паездкі мужчына наехаў на пажылога веласіпедыста і знік з месца аварыі. Пенсіянер ад атрыманых траўм сканаў на месцы.
Супрацоўнікам праваахоўных органаў удалося знайсці віцябляніна. За парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула смерць чалавека, ён прыгавораны да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Усяго з пачатку года на дарогах Віцебскай вобласці па віне нецвярозых кіроўцаў адбылося 46 ДТЗ, у якіх 9 чалавек загінулі і 48 былі паранены. Па віне кіроўцаў, якія зніклі, адбыліся 39 аварый, на рахунку якіх 10 ахвяр і 36 пацярпелых. Пры гэтым практычна ўсіх аўтамабілістаў апошняй катэгорыі ўдалося знайсці і прыцягнуць да адказнасці, дадалі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.-0-