Скульптуру «Дзед-глыбачанін» адкрылі ў Глыбокім
На беразе возера Кагальнае ў Глыбокім адкрылі манументальна-дэкаратыўную скульптуру "Дзед-глыбачанін".
Скульптар Сяргей Тухта выявіў зборны вобраз жыхара горада, але яго прататыпам стаў мясцовы педагог, гісторык, краязнавец Аляксандр Сабалеўскі.
Помнік усталявалі па ініцыятыве і на сродкі ўнукаў вучонага - Дзмітрыя і Антона. На гэта пайшло каля 1 млрд 300 млн рублёў, паведамляе "Радыё Рацыя".
Скульптура адлюстроўвае пажылога інтэлігентнага мужчыну ў капелюшы. На каленях у яго кніга. Ён вяртаецца з рыбалкі, а ў лодцы знаходзіцца злоўленая рыба. Побач сядзіць кот. Скульптура таксама змяшчае дадатковыя вобразы - бусла, глыбоцкіх касцёла і царквы.