Сквер Акадэмічны з'явіўся ў Віцебску ў рамках Года навукі

Сквер Академический появился в Витебске в рамках Года науки
Цікава, ці шмат у абласным цэнтры ціхіх і ўтульных месцаў для неспешных разважанняў пра ролю навукі ў жыцці чалавека? Мабыць, няшмат, калі не сказаць дакладней – не было такіх. А вось нядаўна з'явілася. На скрыжаванні вуліц Ак. Паўлава і Герцэна адкрылі сквер, якому ў Год навукі і дзякуючы знакамітаму «суседу» далі назву Акадэмічны.


Ужо да пачатку ўрачыстай цырымоніі стала зразумела, што імя апраўдвае сябе: на інтэрактыўных пляцоўках прадпрыемстваў і ўстаноў адукацыі Першамайскага раёна Віцебска дэманстраваліся некаторыя навуковыя распрацоўкі і праводзіліся займальныя досведы з удзелам дзяцей і іх бацькоў.

Дзеці з захапленнем гулялі на бананавым піяніна: да замежных пладоў прымацаваны правады, якія вядуць да запраграмаванага мікракантролера, і пры націсканні на бананы выдаюцца фартэпіянныя гукі (распрацоўка навучэнца Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Ігара Шынкевіча).

Яшчэ хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі навуковы шашлык, ядзерную газіроўку, кашу з мыльных бурбалак і іншыя фантастычна цікавыя штукі. Удавольніўшы голад пазнання, прысутныя змаглі падсілкавацца прысмакамі ад ААТ «Віцебскхлебпрам», «Малака і кандытарскай фабрыкі «Віцьба».

Сквер добраўпарадкоўваўся калі не ўсім мірам, то дакладна намаганнямі многіх і многіх мясцовых жыхароў. Лаўкі, малыя архітэктурныя формы, мабільная велапарKоўка, спартыўныя турнікі, ліхтары, зялёныя насаджэнні – усё гэта прадаставілі прадпрыемствы Першамайскага раёна Віцебска.

Старшыня адміністрацыі Мікалай Арлоў падзякаваў усім за неацэнны ўклад у агульную справу. Кіраўнікі і прадстаўнікі адміністрацыі і Савета дэпутатаў раёна, прадпрыемстваў, устаноў адукацыі і жыхары гэтай часткі Віцебска змаглі на свае вочы пераканацца, што намаганні па надаванні прыгажосці новаму скверу не прапалі дарма.

"Віцебскія весці".