«Славянскі базар» вучыць цаніць братэрства славянскіх народаў - І.Кобзон

17 ліпеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Фестываль «Славянскі базар у Віцебску» вучыць цаніць братэрства славянскіх народаў, сказаў на ўрачыстай цырымоніі закрыцця XVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў народны артыст СССР Іосіф Кабзон. «Славянскі базар у Віцебску» павінен працягвацца, лічыць мэтр савецкай і расійскай эстрады. «Фестываль - гэта найвышэйшая школа для палітыкаў Саюзнай дзяржавы, як можна любіць, як можна сябраваць, як цаніць братэрства славянскіх народаў», - адзначыў Іосіф Кабзон. -0-